Расія падасць заяўку ў ААН на пашырэнне межаў арктычнага шэльфа вясной 2015 года. Пра гэта напярэдадні на ўрачыстай сустрэчы навукова-экспедыцыйнага судна «Акадэмік Фёдараў» у Санкт-Пецярбургу заявіў міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Сяргей Данскі.

Расія прэтэндуе на далучэнне 1,2 млн кв. км тэрыторыі шэльфа ў Паўночным Ледавітым акіяне. Па словах Данскога, гэта дазволіць павялічыць патэнцыйныя запасы вуглевадародаў на 5 млрд тон умоўнага паліва. «Але гэта мінімальныя ацэнкі, я ўпэўнены, што лічба будзе большай», — падкрэсліў міністр.

«Для нас, для міністэрства, гэты дзень быў доўгачаканым, таму што папярэднічала вялікая праца. Заяўку на наш шэльф, нашы арктычныя мяжы мы будзем падаваць у ААН вясной наступнага года», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «экспедыцыяй выкананы ўвесь аб'ём работ, нават больш, чым планавалася. У нас ёсць усе неабходныя абгрунтаванні, каб рыхтаваць заяўку і ўнесці яе на камісію па межах кантынентальнага шэльфа. У нас ёсць поўны аб'ём навуковых дадзеных, каб далей працаваць з лепшымі геолагамі арктычных краін, якія ўваходзяць у склад камісіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?