Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» у 2015 годзе плануе павялічыць колькасць пунктаў доступу Wi-Fi да 300 тыс., паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

«У наступным годзе мы плануем далейшае пашырэнне сеткі Wi-Fi да 300 тыс. агульнай колькасці пунктаў доступу ў цэлым па краіне», — растлумачылі спецыялісты прэс-службы.

За дзевяць месяцаў 2014 года «Белтэлекам» устанавіў больш за 130 тыс. пунктаў доступу Wi-Fi. Да правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014 бесправадны інтэрнэт з'явіўся на 299 аб'ектах прыдарожнага сэрвісу, на 31 пагранпераходзе, на 68 аўта- і 33 чыгуначных вакзалах. На сталічных «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне» ўстаноўлена 105 і 124 пункты доступу адпаведна. 

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе доступ у сетку інтэрнэт з выкарыстаннем розных тэхналагічных рашэнняў, якія прадугледжваюць устаноўку як унутраных, так і знешніх пунктаў доступу Wi-Fi. Усяго па краіне ўстаноўлена больш за 280 тыс. пунктаў доступу Wi-Fi, з іх амаль 75 тыс. у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?