Амерыканскія вайскоўцы звярталіся да лепшых пісьменнікаў-фантастаў у часы Халоднай вайны, каб іх кансультацыі надавалі творчы імпульс навукоўцам, паведаміла брытанская газета The Times.

Азімаў у 45 год.

Азімаў у 45 год.

Згодна з інфармацыяй выдання, класік навуковай фантастыкі Айзэк (Ісаак) Азімаў у 1959 годзе быў запрошаны ў якасці кансультанта да сакрэтнай групы даследчыкаў, якія распрацоўвалі аснову нацыянальнай супрацьракетнай абароны.

Азімаў удзельнічаў у нарадах, аднак адмовіўся цалкам прысвяціць сябе гэтаму праекту, бо непакоіўся, што доступ да сакрэтных дадзеных пазбавіць яго магчымасці вольна пісаць фантастыку. У той жа час ён напісаў для Агенцтва прасунутых навуковых праектаў Міністэрства абароны ЗША даклад аб тым, як стымуляваць творчы патэнцыял навукоўцаў, якія ўдзельнічаюць у дзяржаўных праектах.

1959 год — першы запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты SM-68A/HGM-25A Titan I.

Фантаст лічыў, што нарады навукоўцаў, якія працуюць на абарону, мусяць праходзіць у вольнай атмасферы, калі дазволена выказваць любыя думкі, а вядучыя распрацоўшчыкі мусяць думаць над самымі важнымі канцэпцыямі і праблемамі ў адзіноце, падчас максімальнага пагружэння ў свет сваіх думак.

Азімаў нарадзіўся ў 1920 годзе на заходняй Смаленшчыне (тады — частка Гомельскай губерніі), ягоная сям'я эмігравала ў ЗША ў 1923 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?