Са студзеня мінімальны заробак у Літве складзе 800 літаў, паведамляе delfi.lt. Паводле курсаў валют у Літве, гэта 338 даляраў. Паводле курсу беларускага Нацбанку, 718 тыс. 328 рублёў.
Пасьля вылічэньня падаткаў мінімальны заробак складзе 660,8 літаў (279 даляраў)
Сёньня мінімальны заробак у Літве — у сьнежні 700 літаў — атрымлівае 14 адсоткаў работнікаў.
Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў кастрычніку склаў 738 тыс. 19 рублёў (343 даляры), рабочых і служачых — 756 537 рублёў (351 даляр).
А паводле зьвестак урадавага сайту, з 1 студзеня 2007 г. мінімальны заробак у Беларусі быў устаноўлены ў памеры 179 тыс. 50 руб.