Пачынаючы з 1 студзеня 2015 года такія гіганты як Amazon, Nook і Kobo, зарэгістраваныя ў Люксембургу, вымушаныя будуць прадаваць свае электронныя кнігі па значна вышэйшых цэнах.
«Люксембургскі рай» з 3-працэнтнай стаўкай ПДВ істотна ўплываў на канурэтназдольнасць прадукцыі буйных гульцоў, але зараз ПДВ з куплі будзе разлічвацца ня па стаўцы краіны, у якой знаходзіцца анлайн-крама, а па стаўцы краіны, у якой знаходзіцца пакупнік.
Гэта азначае, што для жыхароў еўрапейскіх краін, дзе ПДВ на электронныя кнігі нашмат вышэй, чым у Люксембургу, новая палітыка Еўрасаюза з высокай доляй верагоднасці азначае павышэнне коштаў. Так, для Вялікабрытаніі стаўка ПДВ на электронныя кнігі складае 20%, у Польшчы - 23%.
Трэба адзначыць, што брытанскія кнігагандляры ўспрынялі падатковыя новаўвядзенні Еўрасаюза пазітыўна. Да гэтага часу такія кніжныя сеткі як Waterstones вымушаныя былі ўжываць да сваіх электронных кніг 20-працэнтную стаўку ПДВ, у той час як іх глабальныя канкурэнты, такія як Amazon, Kobo Nook, карысталіся лібералізмам люксембургскага заканадаўства.
У цэлым па свеце ў 2013 годзе рынак электронных кніг павялічыўся на 37 працэнтаў у параўнанні з 2012 годам - з 6 да 9 мільярдаў долараў. Так напрыклад, у 2013 годзе кожная чацвёртая купля кнігі ў Вялікабрытаніі прыходзілася на кнігу ў лічбавым фармаце. У Расіі доля электронных кніг на рынку ацэньваецца менш чым у 1%.