ria.ru

ria.ru

Расія хоча забараніць пастаўкі свініны з Беларусі з-за віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС), перадае РІА «Новости» са спасылкай на заяву кіраўніка Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта.

Паводле яго слоў, гэта праблема будзе абмяркоўвацца на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Леанідам Заяцам.

«Мы будзем прапаноўваць закрываць пастаўкі мяса з Беларусі. Будзе залежаць ад таго, якую пазіцыю беларусы прывядуць», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, верагоднасць увядзення забароны на пастаўкі свініны высокая. Ён таксама адзначыў, што Беларусь дала абяцанне не выдаваць сертыфікаты мясным пастаўшчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0