У Беларусі з лістапада бягучага года ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі, паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года ў разліку на месяц складае Br1 млн 396 тыс. 20. Гэта на 3,9% перавышае нарматыў, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года. Адпаведна, на 3,9% ўзрастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе з лістапада бягучага года Br13 млн 960 тыс. 200, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br19 млн 544 тыс. 300. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае Br1 млн 396 тыс. (100% БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70% БПМ) з лістапада складае Br977 тыс. 200, на іншых дзяцей у сям'і (50% БПМ) — Br698 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ) складае Br1 млн 396 тыс.; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70% БПМ) — Br977 тыс. 200.

Нагадаем, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35 % сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэці квартал бягучага года ў памеры Br6 млн 382 тыс. 715. Такім чынам, з лістапада па студзень памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця — Br2 млн 233 тыс. 950, на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 553 тыс. 100, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br2 млн 872 тыс. 200.

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 % да ўстаноўленага законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?