government.by

government.by

Дзяржава бярэ на сябе значныя абавязацельствы па кампенсацыі крэдытных выплат прадпрыемстваў,

заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка 31 кастрычніка на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента.

Паводле яго слоў, крэдытныя стаўкі, якія выдаюць беларускія банкі, «фантастычныя». «На Захадзе можна ўзяць крэдыты пад 2-3%. У нас стаўкі — 30-40%, а раней дасягалі і 50%.

Пры такіх стаўках немагчыма развівацца», — сказаў Сямашка.

У Расіі, зазначыў віцэ-прэм'ер, крэдыты ўзяць можна пад 12-15%. У такіх выпадках, сказаў ён, дзяржава вымушана кампенсаваць страты прадпрыемстваў ад высокіх ставак крэдытаў.

«Дзяржава кампенсуе палову ставак па крэдытах, а ў асобных выпадках можа на сябе ўзяць і 100% абавязацельстваў», — заявіў Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?