Міхаіл Парэчанкаў у Данецкім аэрапорце страляў баявымі буйнакалібернымі патронамі, перакананы старшыня Украінскай асацыяцыі ўладальнікаў зброі Георгій Учайкін.

«Парэчанкаў страляў баявымі патронамі. Гэта калібр 12,7 мм. Хутчэй за ўсё гэта былі бранябойныя патроны», — сказаў эксперт у каментары Бі-Бі-Сі Украіна.

Па словах Георгія Учайкіна такія высновы цалкам можна зрабіць з прагляду відэа і фотаматэрыялаў, зробленых у Данецкім аэрапорце падчас візіту туды расійскага акцёра.

«Гэта страшная зброя. Любое траплянне ў чалавека такога калібра — гэта імгненная смерць», - дадае эксперт.

Ён таксама сумняваецца ў тым, ці ёсць халастыя патроны для буйнакалібернага кулямёта «Уцёс», з якога, мяркуючы па відэасюжэце, страляў Міхаіл Парэчанкаў.

«З такой зброі трэніруюцца, каб трапіць, а не імітаваць», — кажа Георгій Учайкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?