Тарыфы на інкасацыю і эквайрынг у Беларусі павышацца не будуць, паведамілі ў Нацыянальным банку.

«Пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 30 кастрычніка 2014 года нумар 672 прынята рашэнне аб адмене пастановы праўлення Нацбанка ад 29 верасня 2014 года нумар 599 «Аб плаце за ажыццяўленне асобных банкаўскіх аперацый», — праінфармавалі ў Нацбанку.

Гэта рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго прыняцця.

Пастановай нумар 599, у прыватнасці, было рэкамендавана банкам прадугледзець устанаўленне платы за аказанне паслуг па інкасацыі наяўных грашовых сродкаў у памеры не ніжэйшым за Br10 за Br1 000, за аказанне паслуг па эквайрынгу па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак - у памеры не ніжэйшым за 0,8 працэнта ад сумы аперацыі. Таксама банкам рэкамендавалася спаганяць плату ў памеры не ніжэйшым за 1 працэнт ад сумы аперацыі за прыём праз свае касы наяўных грашовых сродкаў ад продажу тавараў, выканання работ, аказання паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?