Група жаўнераў украінскага дабраахвотніцкага батальёна «Данбас» адправілася ў Львоўскую вобласць для навучання па эксперыментальнай праграме, распрацаванай амерыканскімі інструктарамі, паведаміла прэс-служба баявой адзінкі.

Праграма «Школа сержантаў» разлічаная на месяц і дазволіць дабраахвотнікам атрымаць новыя методыкі кіравання, працы з асабовым складам, а таксама якасна арганізоўваць працу па вайсковым зладжванні.

У выніку курсанты стануць сержантамі.

Навучаюцца ўкраінскія вайскоўцы і ў іншых краінах. Так,20 чалавек на мінулым тыдні пачалі 5-тыднёвы курс інструктарскай падрыхтоўкі ў Літве, у якім звычайна ўдзельнічаюць толькі жаўнеры і сержанты краін Арганізацыі Паўночна-атлантычнай дамовы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?