30 кастрычніка ў бары «ДК» прайшлі хуткія спатканні па-беларуску.

Арганізатары правялі першыя хуткія спатканні ў тэставым рэжыме, але заявілі, што такога кшталту мерапрыемствы будуць працягвацца і далей. Плануецца падбор удзельнікаў па розным узросце. Гэтым разам гаворка ішла пра 18—25 год.

Якімі ж моладзь бачыць ідэалы беларускамоўных людзей? Глядзіце адказы ў рэпартажы НН

Speed dating («Хуткія спатканні») — фармат вечарынак міні-спатканняў, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным.

Удзельнікаў, як правіла, падбіраюць па раўнавартых сацыяльных групах. Некаторыя арганізатары ўводзяць ўзроставыя абмежаванні. На класічным спід-дейтынг спатканні кожны ўдзельнік будзе мець 10—15 сустрэч тэт-а-тэт з прадстаўнікамі супрацьлеглага полу. Дзяўчаты размяшчаюцца за столікамі з нумарамі. Мужчыны праз кожныя 3-7 хвілін паслядоўна перасаджваюцца ад адной дзяўчыны да іншай. Пасля кожнай сустрэчы госці адзначаюць свае ўражанні аб суразмоўцы ў «мапе сімпатый» ці наўпрост абменьваюцца кантактамі. Далей арганізатары параўноўваюць «мапы сімпатый», і, у выпадку супадзення «+», дасылаюць кантакты ўдзельнікам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?