Брэсцкія студэнты вырашылі адмыслова адзначыць першы дзень скасавання льготаў. Каля 20 чалавек выйшлі на ганак Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта і дэманстратыўна прабілі надзьмутыя балёнікі з надпісам «ільготы». Пасля сканчэння акцыі затрымалі Юрыя Бакура і Канстанціна Балагуру.

Затрыманых для адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага РАУС Брэста, што месціцца па вул. Савецкая, 6.

Юрыя Бакуру 19‑га снежня ў 9.30 чакае суд «за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Канстанціна Балагуру адпусцілі без складання пратаколу. Друкаваныя матэрыялы канфіскавалі.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0