31.10.2014 / 18:47

Boeing дапаможа «Белавія» правесці рэбрэндынг авіякампаніі 4

Авіякампанія «Белавія» прыняла рашэнне аб правядзенні рэбрэндынгу. 

У чэрвені 2014 года «Белавія» і карпарацыя Boeing (ЗША) падпісалі пагадненне аб першай куплі трох новых самалётаў Boeing 737-800 Next-Generation з завода-вытворцы. Чакаецца, што гэтыя самалёты папоўняць флот авіякампаніі на год раней за дамоўны тэрмін — у пачатку 2016 года. 

Як паведаміла прэс-служба беларускай авіякампаніі, Boeing прапанаваў дадатковую опцыю — садзейнічанне ў правядзенні рэбрэндынгу «Белавія». Прапанова зацікавіла кіраўніцтва беларускага авіяперавозчыка: з чэрвеня 2014 года спецыялісты авіякампаніі вядуць працу па падрыхтоўцы да рэбрэндынгу «ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі Boeing». 

Паведамляецца таксама, што кіраўніцтва і супрацоўнікі авіякампаніі з цікавасцю ўспрынялі праект рэбрэндынгу «Белавія», прапанаваны ў інтэрнэце беларускім дызайнерам Ільём Андрэевым. «Белавія» азнаёміла спецыялістаў Boeing з гэтым праектам. У выніку было прынятае рашэнне запрасіць Андрэева да ўдзелу ў сустрэчы рабочай групы авіякампаніі са спецыялістамі Boeing, якая пройдзе ў Мінску 19—20 лістапада. 

«Пытанне рэбрэндынгу ў нас узнімаецца ўжо некалькі гадоў. Яшчэ ніколі мы не былі так блізка да рэалізацыі праекта. Дзякуй нашым партнёраў за прапанову. Мы вельмі цэнім дапамогу Boeing у гэтым пытанні і спадзяемся, што ў нас атрымаецца ўсё рэалізаваць, тым больш рэальная праца ўжо ідзе поўным ходам», — падзяліўся генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў. 

Карпарацыя The Boeing Company заснаваная ў 1916 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Чыкага (штат Ілінойс, ЗША). Выпускае шырокі спектр грамадзянскай і ваеннай авіяцыйнай тэхнікі, з'яўляючыся нароўні з Airbus найбуйнейшым вытворцам самалётаў у свеце. Акрамя гэтага, Boeing выпускае шырокі спектр авіяцыйна-касмічнай тэхнікі ваеннага прызначэння (у тым ліку верталёты), вядзе шырокамаштабныя касмічныя праграмы.

0
Няхлюй / Адказаць
31.10.2014 / 19:18
Лукашэнка - стаўленьнік Вашынгтона, не?
0
о как! / Адказаць
01.11.2014 / 11:27
давно пора,а то,честно говоря,и знак,и логотип отдают таким безграмотным любительством,как будто,бухгалтер их проектировал,особенно в сравнении с другими фирменными стилями авиакомпаний
0
ЯНКА / Адказаць
01.11.2014 / 15:06
. А Нортрапу й Лёкхіду застаецца падтрымаць гэты слаўны пачын і правесьці рэбрэндынг ВПС РБ з пасаўкай сюды сваіх лятакоў. Дарэчы, і з эмблемамі ня трэ' будзе мудрагеліць – дос' толькі замяніць белую зорку на крыж Ярылы паабапал бел-чырвона-белых сьцягаў – і рэбрэндынг гатовы. ___ http://s017.radikal.ru/i434/1110/20/e605fb5b9fe3.jpg .
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру