31.10.2014 / 21:14

Санта-Клаўс з рэкламы Coca-Cola памёр у Брытаніі 3

Брытанец Джон Мур, які доўгі час граў ролю класічнага Санта-Клаўса ў рэкламах кампаніі Coca-Cola, памёр на восемдзесят сёмым годзе жыцця. Пра гэта 31 кастрычніка піша газета The Independent.

Яго пахаванне прайшло сёння ў мястэчку Берджэс-Хіл, графства Сасэкс. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы людзей, якія прыйшлі аддаць яму даніну павагі.

Менавіта ў Берджэс-Хіле Мур шматкроць з'яўляўся ў касцюме каляднага дзеда на дабрачынных мерапрыемствах. Джон Мур не быў прафесійным акцёрам. Ён падпрацоўваў таксістам і бармэнам ў пабе.

Кампанія Coca-Cola выкарыстоўвала ў сваёй рэкламнай кампаніі вобраз Санта-Клаўса з 1930-х. Мур супрацоўнічаў з кампаніяй на працягу апошніх дзясяткаў гадоў.

0
belariy / Адказаць
31.10.2014 / 21:19
ну ўсё. капец. пераходзім на пэпсі. ((((
0
Алег / Адказаць
01.11.2014 / 11:55
Пры чым тут пэпсі... Цэлая эпоха сышла. На працягу цэлага года я малым, ды й дарослым, чакаў рэкляму на ТВ з гэтым дзедам. Яна была настроем...
0
Юля / Адказаць
01.11.2014 / 21:25
Сумна! Якое цяпер свята! :'(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру