У Расіі Раскамнагляд прымусіў «Эхо Москвы» зняць матэрыял аб абароне ўкраінскімі ваеннымі Данецкага аэрапорта.
Так, на месцы расшыфроўкі эфіру з фатографам Сяргеем Лойкам і журналістам Цімурам Алеўскім стаяць сканы «папярэджання» ад Раскамнагляда.
У дакументах тлумачыцца, што папярэджанне вынесена, паколькі «у дадзенай праграме ўтрымліваецца інфармацыя, якая апраўдвае практыку здзяйснення ваенных злачынстваў».
Пры гэтым рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў напісаў у сваім твітары, што будзе абскарджваць рашэнне ведамства ў судзе.
Як вядома, падчас эфіру Лойка і Алеўскі распавядалі пра ўкраінскіх вайскоўцаў, называючы іх героямі.
Вытрымкі з інтэрв'ю можна прачытаць тут.
0
0
0
0
0
0