Падпалкоўнік міліцыі Вадзім Траян

Падпалкоўнік міліцыі Вадзім Траян

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў прызначыў 35-гадовага намесніка камандзіра батальёна «Азоў» Вадзіма Траяна начальнікам міліцыі Кіеўскай вобласці, паведамляе сайт МУС Украіны.

«Вадзім прыйшоў добраахвотнікам у батальён «Азоў» у траўні месяцы і разам з (камандзірам батальёна) Андрэем Білецкім ды камандай «азоўцаў» вызваляў Марыупаль ад тэрарыстаў, браў удзел у Ілавайскай аперацыі, абараняў Марыупаль ад наступу расейска-фашысцкіх захопнікаў з аўтаматам у руках», — сказаў дарадца міністра МУС Украіны Антон Герашчанка.

«Зараз міліцыя Кіеўскай вобласці стане прыкладам для ўсёй астатняй Украіны. Мы выкарыстаем перадавыя падыходы для рэформы МУС у Кіеўскай вобласці. І я, і цяпер ужо народны дэпутат Андрэй Білецкі, і ўся каманда «Азова» будуць дапамагаць Вадзіму навесці парадак і рэфармаваць міліцыю», — дадаў Герашчанка.

Траян вучыўся ў Харкаўскім універсітэце ўнутраных спраў, з'яўляецца сябрам нацыяналістычнай арганізацыі «Патрыёт Украіны», быў узнагароджаны за баявыя заслугі ордэнам Багдана Хмяльніцкага.

Дзяўчына праважае байца батальёна «Азоў» на фронт.

Дзяўчына праважае байца батальёна «Азоў» на фронт.

Батальён «Азоў» лічыцца адной з найбольш баяздольных і паспяховых украінскіх добраахвотніцкіх адзінак. Ён вядомы тым, што ў ягоным складзе шмат прыхільнікаў ультраправых поглядаў і футбольных фанатаў. СМІ паведамлялі, што ёсць сярод «азоўцаў» і беларусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?