Рэйтынг лепшых сярэдніх навучальных устаноў Беларусі склаў па замове Міністэрства адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ).

Глядзіце, якія сярэднія балы па тэставанні ў вашай школе або любым іншым цікавіць вас навучальнай установе Беларусі. Можна выбіраць прадмет, сартаваць дадзеныя толькі па школах, ліцэях або гімназіях, а таксама атрымаць зводную інфармацыю па ўсіх дысцыплінах.

Зводная табліца даступная па спасылцы тут 

Возьмем для прыкладу беларускую мову. Найлепшы вынік паказалі выпускнікі Ліцэя БДУ (у сярэднім 85,34 бала). Услед ідзе гімназія №1 Ліды (80,5) і гімназія №1 Брэста (78,42).

Гэтая ж тройка навучальных установаў лідзіруе і ў агульным рэйтынгу. Вынікі іх выпускнікоў фенаменальныя. 

Узяць выпускнікоў Лідскай гімназіі. Па фізіцы і матэматыцы яны на ЦТ набіраюць больш за 70 балаў. Дык гэта ж лепш, чым у спецыялізаваных школах і гімназіях сталіцы!

Вось дзе дырэкцыя сабрала цудоўны педагагічны калектыў, вось каму трэба помнік пры жыцці ставіць!

Звяртае ўвагу, што ва ўсіх трох найлепшых установах сярэдняй адукацыі Беларусі выпускнікі паказваюць адначасова рэкордныя вынікі па роднай мове. А гэта ж пра многае сведчыць.

Выдатныя веды даюць таксама Гомельскі, Мінскі і Магілёўскі абласны ліцэі, Ліцэй №1 і №2 Мінска, Гімназіі №61, 22 і 1 Мінска, Гімназія №1 Віцебска, СШ №10 і №5 Светлагорска, Гімназія №1 Гродна, Магілёўская гарадская гімназія №1, Рэчыцкі раённы ліцэй, Гімназія №8 Віцебска, Мазырскі абласны ліцэй, СШ №3 Стоўбцаў, Ліцэі №1 Ліды і Брэста, Гімназія №1 і СШ №27 Бабруйска, СШ №3 Клімавіч, Гомельскі гарадскі ліцэй, СШ №13 Гродна, СШ №4 Салігорска, СШ №7 Ваўкавыска, СШ №7 Баранавіч, СШ №12 і 14 Пінска, СШ №1 Лепеля, СШ №2 Навалукамля, СШ №5 Смаргоні, СШ №14 Маладзечна, СШ №3 Белаазерска, СШ №10 і 11 Жлобіна, 

Паказальна, што многія школы і гімназіі рэгіёнаў даюць лепшыя вынікі, чым хвалёныя ўстановы ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?