«Наша Ніва» сабрала апошнія статыстычныя звесткі аб сярэднім заробках у краінах-суседках.

Польшча далёка адарвалася ад іншых краінаў, а вось Расія праз абвал курса нацыянальнай валюты зноў звалілася ніжэй за краіны Прыбалтыкі.

Прычым расійскі заробак за верасень разлічваўся з улікам курса 37 рублёў за даляр. З таго часу дэвальвацыя склала яшчэ каля 15%, што прывядзе да далейшага змяншэння заробкаў.

У выніку разрыў паміж Беларуссю і Расіяй імкліва скарачаецца і складае менш за $200.

А вось Украіна далёка ззаду. Вайна на ўсходзе краіна і выкліканая нестабільнасцю дэвальвацыя грыўні апусціла заробкі на мінімальны ўзровень. 

Краіна Заробак «бруднымі» Заробак «чыстымі» Актуальнасць
Польшча $1229 $886 верасень 2014
Латвія $1036 $729 чэрвень 2014
Літва $937 $728 другі квартал 2014
Расія $820 $713 верасень 2014
Беларусь $603,2 $525 верасень 2014
Украіна $268 $215 верасень 2014

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?