У нядзелю, 2 лістапада, на Дзяды ў Мінску адбудзецца традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах (месцы масавых расстрэлаў сталіністамі).

Мінскія гарвыканкам і аблвыканкам дазволілі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правядзенне акцыі.

Збор прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»)

Плануецца, што калона пачне шэсце па ходніках у 11.00 і дойдзе да Курапатаў да 14.30, пасля чаго пачнецца мітынг.