01.11.2014 / 21:14

Апостальскі нунцый памаліўся сёння ў Курапатах 5

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.

Прадстаўнік Пантыфіка ўсклаў вянкі, запаліў знічы і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш гвалт не нішчыў людское жыццё, і аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету.

0
1914 / Адказаць
01.11.2014 / 22:36
Дзякуй.
0
дзядька / Адказаць
02.11.2014 / 00:16
Памаліўся за нас, ці замест нас? Беларусы?
0
S / Адказаць
02.11.2014 / 01:28
Почему у нас нет такого http://www.youtube.com/watch?v=TfDDK4tcjR4 ?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру