Нацбанк Беларусі і «Парытэтбанк» купілі 100% акцый «Банка Масква-Мінск» за $55,7 мільёна. Гэта вынікае з дадзеных, агучаных Беларускай валютна-фондавай біржай.

50% акцый аплачаны расійскімі рублямі, астатнія 50% - беларускімі рублямі, растлумачылі ў Групе ВТБ, якой да гэтага належаў «Банк Масква-Мінск». У выніку Нацбанк Беларусі стаў уладальнікам пакета ў 99,75% акцый, Парытэтбанк - 0,25%.

«У адносiнах да банка будуць знятыя санкцыі, накладзеныя на групу ВТБ», - гаворыцца ў паведамленні «Банка Масква-Мінск».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?