03.11.2014 / 14:07

У Беларусі створаны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францішка Скарыны 31

У Беларусі створаны міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францішка Скарыны. Яго ўзначаліў кандыдат гістарычных навук, былы міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка. Сакратаром аргкамітэта стаў вядомы літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс.

Як паведаміў БелаПАН Краўчанка, аргкамітэт рыхтуе аргументацыю на карысць кананізацыі Скарыны, якую затым перадасць прадстаўнікам грэка-каталіцкай царквы. «Свецкія асобы ў гэтым пытанні супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі той канфесіі, якая больш за ўсё ў гэтым зацікаўлена, такімі сёння з'яўляюцца грэка-каталікі. Затым мы будзем хадайнічаць перад кангрэгацыяй Ватыкана, якая займаецца пытаннямі кананізацыі», - распавёў ён.

Па словах Краўчанкі, 20 гадоў таму ён прапаноўваў праваслаўнай царквы дапамагчы ў пытанні кананізацыі беларускага першадрукара. «Я асабіста некалькі разоў размаўляў на гэты конт з уладыкам Філарэтам, Прасіў яго хоць бы папярэдне разгледзець гэтае пытанне. Аднак справа не зварухнулася, бо праваслаўная царква, на жаль, разглядае Скарыну як ерэтыка, — адзначыў ён.

0
Андрэй / Адказаць
03.11.2014 / 14:13
Аххаха, эвангельскі хрысціянін Скарына будзе каталіцкім святым? Можа тады і Марціна Лютара кананізуюць? Думаю, што гэтыя дастойныя людзі добра б пасмяяліся.
0
Алеська / Адказаць
03.11.2014 / 14:19
Эммм... а зачем это?
0
Неабыякавы / Адказаць
03.11.2014 / 14:30
праваслаўная царква, на жаль, разглядае Скарыну як ерэтыка ?????? Можна тут пападрабязней??
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру