03.11.2014 / 14:25

Экс-камандуючы НАТА: ЗША мусяць абараніць Украіну, каб абараніць сябе 25

Жорсткія баі за аэрапорт Данецка, дзе абараняюцца ўкраінскія жаўнеры, сталі сімвалам правалу спробаў дамовіцца з расійскімі баевікамі.

Вырашэнне ўсіх самых складаных пытанняў нацыянальнай бяспекі ЗША ў ХХІ ст. залежыць ад таго, ці дапамогуць Штаты Украіне абараніцца ад расійскай агрэсіі, заявіў былы вярхоўны галоўнакамандуючы войскаў Арганізацыі Паўночна-атлантычнай дамовы Уэслі Кларк.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін імкнецца не толькі знішчыць ці паслабіць украінскую незалежнасць, ён спрабуе дэманстраваць ўсёй Усходняй Еўропе і свету няздольнасць НАТА абараніць сваіх партнёраў.

«Калі вы паглядзіце на выклікі, якія стаяць перад ЗША, ніводны з іх не можа быць эфектыўна вырашаны, калі ў нас не будзе па-сапраўднаму шчыльных сувяхяў з краінамі, якія найбольш падзяляюць нашы каштоўнасці… Нам патрэбная сувязь з Еўропай, каб даць рады ўзмацненню Кітая, каб эфектыўна гарантаваць кібербяспеку, стабілізаваць фінансавую сістэму», — адзначыў 69-гадовы Кларк, які ў 2004 годзе разглядаўся ў якасці магчымага кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны ад Дэмакратычнай партыі.

«Калі мы згубім Украіну, сітуацыя ў НАТА вельмі цяжкай», - дадаў ён падчас дыскусіі дыпламатамі і аналітыкамі ў амэрыканскім даследчым цэнтры Atlantic Council.

Расійскія жаўнеры без апазнавальных знакаў у Крыме.

Да таго ж дзеянні РФ могуць стаць прыкладам для іншых краінаў, напрыклад, для Кітая, у якога ёсць шмат тэрытарыяльных прэтэнзіяў да суседзяў, сказаў генерал.

Ён крытыкуе палітыку прэзідэнта Абамы за недастатковую рашучасць у дачыненні да пуцінскай Расіі.

«Па ўсёй Усходняй Еўропе… недастаткова моцная падтрымка Амерыкай Украіны стварыла атмасферу няўпэўненасці і сумніву», — адзначыў Кларк.

Аляксандр Гелагаеў

0
MrDDS777 / Адказаць
03.11.2014 / 14:28
????????? Где Америка, а где Россия? Шизафрэник какой та?
0
беларос / Адказаць
03.11.2014 / 14:40
А пры чым вы да Украіны? Якія ў вас інтарэсы? Чаго ты пан Кларк лезеш не ў свае справы. Абараняй суседзяў і не распальвай пажар паміж брацкімі украінскім і рускім народам.
0
0 / Адказаць
03.11.2014 / 14:59
беларос напiсаў(ла) (3 лiстапада 2014г.): А пры чым вы да Украіны? Якія ў вас інтарэсы? Чаго ты пан Кларк лезеш не ў свае справы. Абараняй суседзяў і не распальвай пажар паміж брацкімі украінскім і рускім народам. ----------------------------------- беларос, а пры чым вы да Нашай Нівы? Якія ў вас інтарэсы? Чаго ты пан беларос лезеш не ў свае справы. Абараняй суседзяў і не распальвай пажар паміж брацкімі украінскім і беларускім народам.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру