03.11.2014 / 15:22

Здзелка аб продажы самай дарагой беларускай банкноты правалілася 6

Гісторыя з продажам самай дарагой беларускай банкноты атрымала працяг.

Як паведамлялася раней, 26 кастрычніка на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне AY.BY за рэкордную суму ў 1580 $ ніба была прададзеная банкнота 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ.

Пераможцам быў прызнаны калекцыянер з Расіі пад лагінам Василий1965, са стаўкай 1580 $. Пераможца ў каментарах да таргоў выказваў адназначную гатоўнасць купіць рэдкую беларускую банкноту за гэтую суму, але ў выніку самая дарагая здзелка ў беларускай баністыкі не адбылася, піша сайт belbonistica.com.

Купец адмовіўся ад сваёй стаўкі, вырашыўшы, што пераплаціў і быў гатовы аддаць за банкноту толькі 1000 $. Уладальнік банкноты адмовіўся прадаць яе за названую суму. Ён матываваў сваю адмову тым, што западозрыў стварэнне ажыятажу ўладальнікам несумленнымі метадамі.

Рэдкая банкнота была перавыстаўлена на таргі на расійскай пляцоўцы Molotok.ru са стартам эквівалентным 2000$. Знайшоўся толькі адзін жадаючы зрабіць стартавую стаўку. У выніку, банкнота была прададзеная на расійскім інтэрнэт-аўкцыёне за 90 000 расійскіх рублёў, што каля 2000$. 

Аднак многія ў інтэрнэце выказваюць меркаванне, што тым адзіным ахвотным быў сам прадавец, які дзейнічаў з іншага рахунку, каб стварыць вакол лота ажыятаж. 

nn.by

0
Федя / Адказаць
03.11.2014 / 16:43
“ваенныя супрацьстаянні ў блізкім замежжы сведчаць пра працяг барацьбы паміж Богам і д’яблам”. -------------------------------------------- РПЦ сама подкидывала и подкидывает дровишки в этот костер, который разожгли силовики России. И на чей она стороне? На их языке - на стороне д’ябла. В переводе на более понятный язык, - на стороне кремлевской корпорации, которая живет по законам мафии.
0
Iгар з Лiды / Адказаць
03.11.2014 / 16:51
Федзя, не у тую дзiрку
0
Йігар / Адказаць
03.11.2014 / 19:26
Наша Ніва падкажыце каліласка, а то нешта я заблытаўся. Хіба "сделка" па-беларуску будзе "здзелка", а не "угода"? Бо няма ж у беларускай мове такіх словаў, як "дзелаць", "дзела" (іх адпаведнікі па-беларуску "рабіць", "справа"). Рэд. Здзелка і ўгода - сінонімы. Корань "дзел" цалкам беларускі, але ўжываецца не ў такой логіцы, як у расейскай мове. "Рабіць", "справа", але "дзельны", "дзелавы".
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру