03.11.2014 / 15:33

Чаму ў Шэнген могуць не пусціць нават з шэнгенскай візай 7

Палітолага Валерыя Карбалевіча не пусцілі ў Германію са славацкім мульцішэнгенам, анулявалі візу і выпісалі штраф. Што пра гэта кажуць правілы Шэнгена.

Вядомага беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча 2 лістапада затрымала нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне. Ён меў гадавую шэнгенскую візу, афіцыйнае запрашэнне і накіроўваўся ў Страсбург на Сусветны форум за дэмакратыю ў складзе беларускай групы, запрошанай для азнаямлення з працай Савета Еўропы. Усе ўдзельнікі форума спакойна праходзяць памежны кантроль, а Валерый Карбалевіч застаецца начаваць у аэрапорце.

«У мяне віза, выдадзеная консульствам Славакіі. І гэта быў першы ўезд на тэрыторыю Шэнгена. Нямецкая паліцыя вырашыла, што я не маю права ўезду на тэрыторыю Германіі. Раней я быў перакананы, што магу прыехаць па ёй. Аказваецца, не магу», — расказвае палітолаг Еўрарадыё.

Карбалевічу анулююць візу, даюць штраф 100 еўра і выпускаюць у… транзітную зону. Ляці, куды хочаш. Вось толькі грошай на зусім нятанны квіток да Мінска не засталося і адзінае выйсце — чакаць свайго рэйса ў сераду. Чатыры дні і тры ночы ў аэрапорце — сумнеўнае задавальненне.

Эксперт Андрэй Елісееў тлумачыць, што дзеянні нямецкіх паліцэйскіх цалкам адпавядаюць візаваму заканадаўству.

«Так, такія праблемы могуць быць. Бо ў Кодэксе аб шэнгенскіх візах і Візавым кодэксе прапісана, што першая паездка мусіць быць у краіну, якая выдала візу. Альбо прынамсі большасць з часу паездкі павінна прыпадаць на такую краіну», — нагадвае ён.

Як жа так? Сам неаднойчы з чысцюткім польскім мульцішэнгенам прыязджаў у Вільню — літоўскія памежнікі нават пытанняў не задавалі. Не кажучы ўжо пра затрыманні і штрафы.

Елісееў тлумачыць, што ў такім выпадку польская віза насамрэч дае права заехаць у Літву, бо Польшча з ёй мяжуе і Вільня ў гэтым выпадку можа разглядацца як транзітная кропка.

«Напрыклад, калі беларус едзе ў Польшчу праз Літву, то можна пра гэта сказаць літоўскаму памежніку. І гэта будзе праўдай — шмат беларусаў так ездзіць, і літоўцы ведаюць пра гэта».

Візавы кодэкс можна знайсці ў інтэрнэце па адрасе europa.eu (Schengen Borders Code). Яшчэ лепш перад паездкай удакладніць усе нюансы ў консульстве краіны, куды запланаванае падарожжа. Бо ў выпадку праблем, як паказвае практыка, вам не дапаможа нават афіцыйнае запрашэнне з Савета Еўропы.

0
ознакомились / Адказаць
03.11.2014 / 16:35
наобъединялись
0
наіўны мізантроп / Адказаць
03.11.2014 / 18:25
Гэтая няўхільная правільнасьць і дакладнасьць сьледаваньня Візаваму Кодэксу (у адносінах да чалавека з муцльцішэнгенам і запрашэньнем ад Савета Эўропы) асабліва пікантна глядзіцца на тле бясконцых паведамленьняў пра паток нелегалаў, што прэцца ў аб'яднаную Эўропу ці то праз Лампедузу, ці то праз сетку ў Гібралтары. І так паліцэйскіх прэсуюць за тое, што яны "жорстка перашкаджаюць" нелегалам парушаць мяжу. Хаця можна было б і страляць...
0
Віталь / Адказаць
03.11.2014 / 18:36
Бздура! Гэта падаваць на візу трэба у тую амбасаду, у якой краіне плануецца (на момант падачы) правесьці больш часу ў Шэнгене, альбо калі такіх краін 2 ці болей, то ў тую зь іх, уезд у якую адбудзецца раней (у іншую амбасаду па правілах проста не прымуць). А вось, калі віза ўжо выдадзена, то едзь у адвольным парадку і ніякіх праблем нія будзе. У Карбалевіча яўна ў нечым іншым праблема, не у візе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру