03.11.2014 / 18:13

Улады Брытаніі пачалі рассылаць справаздачы аб выплачаных падатках 2

Каля 24 мільёнаў брытанскіх падаткаплацельшчыкаў на гэтым тыдні пачнуць атрымліваць справаздачы з сумай выплачаных імі падаткаў, а таксама інфармацыю пра тое, як дзяржава выдаткоўвае гэтыя грошы.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Вялікабрытанія стала першай еўрапейскай краінай з такой падатковай справаздачнасцю. Падобная сістэма ўжо дзейнічае ў Аўстраліі.

У брытанскім урадзе назвалі новую сістэму «рэвалюцыйна празрыстай».

У той жа час апазіцыя абвінавачвае кансерватараў, якія знаходзяцца ва ўладзе, у намеры заваяваць сімпатыі праціўнікаў сацыяльных выдаткаў перад майскімі выбарамі ў парламент.

0
народ / Адказаць
04.11.2014 / 11:06
Калі мы будзем атрымліваць справаздачу ад 20-гадовага слугі народа і яго памагатых? А то "дармаедаў" яны будуць шукаць! А за разбазарванне дзяржсродкаў на розныя палацы і марнаванне крэдытаў хто адкажа? Можа "дармаеды" тыя людзі, якія не саўдзельнічалі ў бязмозглай дзейнасці рэжыма і іх стоіт нават паашрыць за прынцыповасць і дальнавіднасць?
0
драмаед / Адказаць
04.11.2014 / 11:34
ад гэтага «слугі народа» ніколі ) : "Все говорят: «Ты должен нам дать деньги!». Я никому ничего не должен. Это вы должны государству и мне как представителю этого государства." але пра празрыстысць таксама заляпіць можа.. і шмат хто, не гледзячы ні на што, паверыць.. «рэвалюцыйна празрыстай» - любіць народ гучныя словы ) што там, што тут.. і падманвацца рады
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру