18.12.2007 / 13:30

Маркаў: Лукашэнка гатовы аб'яднаць дзяржавы, калі яму знойдуць адпаведнае месца 8

«Ён хацеў адначасова быць і прэм’ер‑міністрам, і віцэ‑прэзідэнтам, гэта значыць «паралельным прэзідэнтам». Але Масква не гатова пайсці на гэта».


Сяргей Маркаў

Наколькі далёка зайшлі палітычныя перамовы паміж расійскім і беларускім прэзідэнтамі? У інтэрвію агенцтву БелаПАН расійскі палітолаг, дэпутат Дзяржаўнай думы ад партыі «Адзіная Расія» Сяргей Маркаў заявіў: Расія выступае за максімальна хуткае ўз’яднанне дзвюх краін. Але беларускі бок аказаўся незадаволены, па‑першае, расійскай грамадскай мадэллю, па‑другое, прапанаваным месцам Аляксандра Лукашэнкі ў аб’яднанай дзяржаве.

«Ён, вядома, хацеў бы быць прэзідэнтам вялікай аб’яднанай дзяржавы, і пры Ельцыне ў яго былі для гэтага ўсе рэальныя шанцы, — лічыць палітолаг. — Але пры Пуціне, пры Мядзведзеве такіх шанцаў у яго няма. Вядома, што яму прапаноўвалася і пасада прэм’ер‑міністра, і віцэ‑прэзідэнта, але гэта яго не задаволіла. Ён хацеў адначасова быць і прэм’ер‑міністрам, і віцэ‑прэзідэнтам, гэта значыць «паралельным прэзідэнтам». Але Масква не гатова пайсці на гэта. Так што гэтае пытанне засталося ў падвешаным стане».

буг; БелаПАН

0
pan Brudas / Адказаць
18.12.2007 / 13:38
Навошта асобе, якая дае нам дождж, нешта абмяркоўваць з людзішкамі з Масквы?
0
Ліс / Адказаць
18.12.2007 / 14:00
Сапраўды. Шастаюць тут усякія Вовы і яшчэ не давольны прапановамі таго, хто крышку вышэй Бога.. Ды і наогул, як гэтыя другагатункавыя маскарэпы могуць нам -- вышэйгатункавым прапаноўваць штосьці на ўзроўні намесніцтва.. Гнаць іх у шыю да Чукоткі..
0
іван / Адказаць
18.12.2007 / 14:30
ягонае месца на дачы.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру