Пасля заявы аб прызнанні выбараў у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» магчымасць адмены санкцый супраць РФ выключаная.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік канцлера ФРГ Штэфан Зайберт.

«Цалкам незразумела тое, што ў Расіі раздаюцца афіцыйныя заявы, у якіх гаворыцца пра павагу і нават прызнанне так званых выбараў», — сказаў Зайберт.

Нямецкае выданне TagesSpiegel са спасылкай на брыфінг Зайберта паведамляе, што ў сітуацыі, якая склалася на паўднёвым усходзе Украіны, выключаецца магчымасць адмены Еўрасаюзам эканамічных санкцый супраць Расіі. «Калі сітуацыя будзе пагаршацца, можа ўзнікнуць неабходнасць узмацніць санкцыі», — перадае яго словы нямецкае выданне.

Раней МЗС РФ распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца, што Расія паважае выбар паўднёвага ўсходу Украіны і выказвае гатоўнасць і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню ўкраінскага крызісу.

Нагадаем, раней у ЕС дапускалі магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый у выпадку прызнання псеўдавыбараў на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?