03.11.2014 / 22:08

Парашэнка склікае РНБА і хоча адмяніць закон аб асаблівым статусе Данбаса 15

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склікае пасяджэнне Рады нацбяспекі і абароны на 4 лістапада. Адно з пытанняў — адмена закона аб асаблівасцях мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце прэзідэнта.

У звароце Парашэнка назваў так званыя «выбары», праведзеныя 2 лістапада на Данбасе, «псеўда-выбарамі, якія з'яўляюцца грубым парушэннем Мінскага пратакола».

«Выбарчы фарс 2 лістапада ставіць пад велізарную пагрозу зрыву ўвесь мірны працэс.. Ён істотна пагаршае сітуацыю на Данбасе, — гаворыцца ў звароце.

Паводле яго слоў падчас РНБА будуць прааналізаваныя абстаноўка і будуць унесены «неабходныя змены ў сцэнары нашых дзеянняў».

0
Мордехай В. / Адказаць
03.11.2014 / 22:14
Логично. Боевики отказались от подписанных ими соглашений в Минске. Можно было бы и зачистить за это, но для этого превентивно РФ ввела войска. Стояние - любимая русская народная забава.
0
Мікола ))) / Адказаць
03.11.2014 / 22:20
Парашэнка малайчына. так сябе павінен па ўсіх канонах паводзіць палітык-дыплямат. 7-8 / 10
0
Гародня / Адказаць
03.11.2014 / 22:36
..ды ампутаваць той смярдзючы кавалак мяса!. ..самагубствам з'яуляюцца марныя надзеi.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру