03.11.2014 / 22:12

У Беларусі можна будзе адкрыць Baskin Robbins 3

Цяперашні год Асамблея дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь абвясціла годам франчайзiнгу ў нашай краіне.

У сувязі з гэтым, 14 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная выстава франшыз FRANCHISE HUB EXPO 2014, якая стартуе 11 лістапада ў Вільні, а 12 лістапада пройдзе ў Рызе. На думку арганізатараў, гэтае мерапрыемства стане самай маштабнай канферэнцыяй і выставай франшыз у гісторыі Беларусі.

Выстава прадаставіць беларусам унікальны шанец пазнаёміцца і абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з прадстаўнікамі міжнародных франшыз. Падчас канферэнцыі наведвальнікі будуць мець магчымасць азнаёміцца з практычным вопытам і бізнес-ідэямі вядомых экспертаў у сферы франчайзiнгу.

На выставе будуць прадстаўленыя звыш за 20 франшыз з краін, якія шукаюць партнёраў у Беларусі. Сярод іх нямала вядомых брэндаў з Літвы: агенцтва нерухомасці «Capital», сеткі піцэрый і рэстаранаў «Čili Pica» і «Charlie pizza», крамы спартыўнай адзежы «Audimas» і іншыя.

Як перадае партал Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, адзіны брэнд з Беларусі, які будзе прадстаўлены на «Hub Franchise Expo 2014», — гэта сеткі піцэрый «Pizza Smile».

На выставе будуць таксама прадстаўленыя франшызы з Расіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Канады, ЗША, Украіны і іншых краін. Наведвальнікі могуць пагутарыць з прадстаўнікамі франшызы аўтаматычных пральняў «Speed Queen», бургерных «Steak'n'Shake» і «Burger Club», закусачных «Subway», кавярняў «Baskin Robbins» і іншых вядомых брэндаў.

Франчайзінг у Беларусі становіцца ўсё больш папулярным бізнэс-інструментам. На думку экспертаў, мясцоваму прадпрымальніку можа спатрэбіцца ўсяго $5-8 тыс. агульных укладанняў, каб атрымаць гатовы бізнэс з усімі напрацоўкамі і ўжо вядомым на рынку імем. Гэтая сума можа вагацца ў залежнасці ад канкрэтнага праекта. Самыя дарагія франшызы ў беларускай практыцы пераадольвалі планку ў $300 тыс.

Пачынаючы з 2006 года, было заключана каля 140 дамоваў па франчайзінгу ў Беларусі. У 2013 годзе было заключана 9 дамоваў, а ўжо на красавік 2014 — 7 дамоваў па распрацоўцы франшызы.

Фарыд Беррашэд

0
quechua / Адказаць
03.11.2014 / 22:21
9 і 7 дамоваў штогод - гэта сапраўды, папёрла франшыза!
0
ЯНКА / Адказаць
03.11.2014 / 22:29
Растлумачце напачатку чытачам, што гэта за фран- гэтакая шыза. І з чым яе ядуць? .
0
савок / Адказаць
03.11.2014 / 22:54
Нешта падказвае, што франшыза ў Беларусі на гэтым і скончыцца. Калі ўжо Starbucks тут зьявіцца!? Туры ў сталіцу з наведваньнем Макданалдса - наогул клініка!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру