04.11.2014 / 20:47

Жыхарка Кобрына атрымала 10 гадоў за збыт марыхуаны 1

Набыў моц прыгавор у дачыненні да 40-гадовай непрацуючай жыхаркі Кобрына, якая абвінавачваецца ў збыце марыхуаны. 

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Вера Філонік, жанчына ва неўстаноўлены час і ва неўстаноўленым месцы набыла марыхуану. 

31 студзеня ў Кобрыне яна збыла мясцоваму жыхару 30 грамаў гэтага наркотыку за 70 долараў ЗША. 5 лютага пры спробе прадаць 31 грам марыхуаны жанчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да яе была распачата крымінальная справа. 

11 верасня суд Кобрынскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні і збыце наркатычнага сродку (на падставе ч. 3 арт. 328 КК), учыненым раней судзімым за аналагічнае злачынства асобай, і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. 

«У судзе жанчына не прызнала сваёй віны і абскардзіла вынесены ёй прыгавор, — дапоўніла Філонік. — Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 4 лістапада пакінула скаргу без задавальнення. Прыгавор суда першай інстанцыі набыў законную моц». 

Як адзначыла Філонік, у 2005 годзе жанчына была прыгаворана судом Кобрынскага раёна да васьмі гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі таксама за збыт марыхуаны.

0
бабан / Адказаць
05.11.2014 / 10:28
Жалко бедняжку. А в европе государство на этом бюджет поднимает и рак лечит. А тут 10 кого она убила? За спайс понятно нужно 10, но за маривану....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру