Мэр Кіева Віталь Клічко на брыфінгу з журналістамі заявіў аб фінансавых «дзірках» у горадзе. Адной з асноўных праблем ён назваў тое, што заканчваюцца сродкі на харчаванне дзяцей у дашкольных навучальных установах і школах украінскай сталіцы

«На харчаванне дзяцей у дзіцячых садках і школах грошай засталося на два тыдні», — сказаў Клічко. 

Кіраўнік бюджэтнай камісіі Кіеўсавета Андрэй Страннікаў адзначыў, што для поўнага забеспячэння дзяцей харчаваннем на працягу наступных двух месяцаў да канца гэтага года Кіеву трэба яшчэ 100 млн. грн. (больш за 7 млн даляраў ЗША). 

Клічко таксама падкрэсліў, што гэта не адзіная праблема горада. Паводле яго слоў, супрацоўнікам некаторых прадпрыемстваў не выплачваецца зарплата, у прыватнасці, работнікі КП «Кіеўметрабуд» не атрымлівалі грошы на працягу двух месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?