Генштаб узброеных сіл Расіі назваў «заведама ілжывым укідам» заяву самаабвешчанага прэм'ера «ДНР» Аляксандра Захарчанкі аб перадачы расійскага ўзбраення.

Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт дэпутата заканадаўчага сходу Пецярбурга, аглядальніка «Новай газеты» Барыса Вішнеўскага.

Так, 16 жніўня Захарчанка заявіў аб перадачы сепаратыстам «30 танкаў, 12 бронемашын і 1200 адзінак асабовага складу» з Расіі.

Спікер Генштаба Картаполаў заявіў, што Мінабароны «лічыць контрпрадуктыўным афіцыйна каментаваць бяздоказныя прыватныя заявы».

«Выступленне грамадзяніна А.В. Захарчанкі, размешчанае на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы», відавочна, зроблена з мэтай аказання псіхалагічнага ціску на асабовы склад і камандаванне ўзброеных сіл Украіны і не мае пад сабой ніякай доказнай базы», — сказаў ён.

Данецкая народная рэспубліка названая ў адказе Генштаба «самаабвешчанай», а канфлікт на ўсходзе Украіны — «ўнутрыўкраінскім».

Адзначым, што Вішнеўскі адпраўляў запыт не ў Мінабароны і не ў Генштаб, а ў Следчы камітэт Расіі. І ў запыце ён прасіў не пракаментаваць заяву, а правесці праверку звестак аб пастаўцы ва Украіну ваеннай тэхнікі з РФ, навучанні наймітаў на тэрыторыі РФ і іх удзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Данецкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?