18.12.2007 / 16:24

У Гарадку не дазволілі сустрэчу з Арловым 3

Сустрэча мусіла адбыцца ў адной з бібліятэк.

Творчую сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым не дазволілі правесці чыноўнікі ў горадзе Гарадок на Віцебшчыне. Яна была запланаваная на 20 снежня.

Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

«Па дазвол на правядзенне мерапрыемства ў раённы аддзел культуры звярнулася ініцыятыўная група гарадоцкіх актывістаў. Сустрэча мусіла адбыцца ў адной з бібліятэк Гарадка.

Аднак была атрыманая адмова на падставе таго, што творчая сустрэча з пісьменнікам Арловым не ўваходзіць у планы ні аддзела культуры, ні мясцовых бібліятэк. У лісце з аддзела культуры спадару Арлову прапанавалі наведаць Гарадок на наступны год увосень і ўзяць удзел у запланаваным афіцыйным мерапрыемстве — «круглым стале».

Дарэчы, ініцыятараў творчай сустрэчы абразіла, што ліст з аддзела культуры быў напісаны на рускай мове, а прозвішча пісьменніка — з памылкай».

Як паведаміў адзін з удзельнікаў ініцыятыўнай групы Леанід Гаравы, творчая сустрэча з Арловым у Гарадку ўсё ж адбудзецца, але ўжо ў студзені. А дзеянні мясцовага аддзела культуры актывісты маюць намер абскардзіць на абласным узроўні.

Ядвіга Сташэўская, Эўрарадыё

0
durak / Адказаць
18.12.2007 / 17:51
heta u jakim Garadku - dzie Basowiszcza prakhodzic?
0
С.Д. / Адказаць
18.12.2007 / 21:20
Ну і што? Бедны Арлоў!
0
Ліс / Адказаць
18.12.2007 / 23:11
Арлоў -- не бедны, а багаты усім.. Сям'ёй, чытачамі, Бацькаўшчынай.. Маральна бедныя чыноўнікі ад культуры, якія трасуцца, як цюцькі....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру