Прадстаўнікі ўкраінскага «Дняпра» наведалі 25-ю асобную Днепрапятроўскую паветрана-дэсантную брыгаду.

З вайскоўцамі пагутарылі генеральны дырэктар клуба Андрэй Стацэнка, галоўны трэнер Мірон Маркевіч, трэнеры Уладзімір Язерскі і Сяргей Нагарняк, гульцы Арцём Фядзецкі і Раман Зазуля.

«Дняпро» аказаў дэсантнікам матэрыяльную дапамогу на набыццё трох аўтамабіляў, 100 касак і восеньскай формы для роты снайпераў. У знак падзякі дэсантнікі правялі на палігоне майстар-клас па стральбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?