Цела акцёра Аляксея Дзявочтанкі знойдзена ў доме на Алтуф'еўскай шашы ў Маскве, паведамляе тэлеканал Дождь.

Паведамленне аб выяўленні цела паступіла ў праваахоўныя органы каля 19:00 па маскоўскім часе.

Актору было 49 год, ён здымаўся ў міліцэйскіх серыялах, выканаў ролю Карэйкі ў «Залатым цяляці» (2006), Барыса Савінкава ў «Сталыпіне. Нявывучаныя ўрокі». Артыст двойчы быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва. Апошняя была прысуджана яму за ролю Хлестакова ў спектаклі «Рэвізор» па п'есе Мікалая Гогаля.

Аляксей Дзявотчанка быў членам Аб'яднанага грамадзянскага фронту ў Санкт-Пецярбургу, удзельнікам Маршаў нязгодных. У сакавіку 2010 падпісаў зварот расійскай апазіцыі «Пуцін павінен сысці». Прымаў удзел у іншых палітычных акцыях ліберальнага напрамку.

18 лістапада 2011 г у сваім блогу ў «Жывым журнале» Аляксей абвясціў, што адмаўляецца ад звання «Заслужаны артыст Расіі» і двух Дзяржаўных прэмій Расіі.

У сакавіку 2014 года падпісаў ліст «Мы з Вамі!» КінаСаюза ў падтрымку Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?