Стары Ольса

16 сьнежня адбыліся канцэрты гуртоў «Стары Ольса» і «Recha». Імпрэзы арганізавала МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

На канцэрт «Recha» ў Магілёў — запрасіла гурт мясцовая суполка ТБМ -- прыйшлі 70 чалавек.

«Публіка была вельмі адкрытая, канцэрт праходзіў у пазытыўнай атмасферы, — распавяла салістка гурту Арына Лісецкая.— Сярод гледачоў былі людзі розных узростаў: ад дзяцей, якія весяліліся і пляскалі ў далонькі, да людзей сталага ўзросту».

«Стары Ольса» выступаў у Віцебску, у будынку абласной філармоніі. «Гледачы загадзя раскупілі квіткі на канцэрт», -- зазначае кіраўнік гурту Зьміцер Сасноўскі.

Значную частку канцэрту склалі творы з «Полацкага сшытку». Зьміцер Сасноўскі кажа, што гэта невыпадкова, цяпер гурт запісвае новы альбом, дзе большасьць кампазыцый складае музыка менавіта з «Полацкага сшытку».

Паводле Інфармацыйнага цэнтру МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0