ЗША могуць зняць санкцыі з Расіі, калі яна будзе ў поўным аб'ёме выконваць дамоўленасці, заключаныя ў Мінску 5 верасня, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кeры на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

«Калі мінскія дамоўленасці будуць выконвацца ў поўным аб'ёме, то санкцыі могуць быць адменены», — сказаў Кeры.

Паводле слоў дзяржсакратара ЗША, калі Расія не будзе выконваць гэтыя дамоўленасці, а на ўсходзе Украіны працягнуцца правапарушэнні, ціск на Расію будзе ўзмоцнены.

«Выбар за Расіяй», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Кeры заклікаў сепаратыстаў «спыніць акты гвалту каля данецкага аэрапорта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?