Трое падазраваных у забойстве інспектараў дарожна-паставой службы ў Падмаскоўі ваявалі на баку апалчэнцаў народных рэспублік Данбаса. Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва» паведаміў камандзір батальёна баевікоў «Прывід» Аляксей Мазгавой.

«Гэтыя тры персанажы служылі ў нас, калі мы яшчэ былі ў Лісічанску. Аднаго з іх я добра ведаю — пазыўны «Мядзведзь», снайпер наш», — прызнаў Мазгавой.

Паводле ягоных словаў, маладыя людзі пакінулі батальён, не вытрымаўшы строгай дысцыпліны.

Па падазрэнні ў забойстве былі абвешчаныя ў вышук 35-гадовы расіянін Міхаіл Канстанцінаў і двое грамадзян Украіны — 26-гадовы Дзяніс Канстанцінаў і 28-гадовы Дзяніс Жукаў.

У ноч на 3 лістапада двух супрацоўнікаў ДПС расстралялі падчас афармлення пратаколу ў Падмаскоўі. На месцы здарэння знойдзены 17 гільзаў і 5 куль ад пісталета Макарава, паведамляюць расійскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0