Павышэнне акцызаў на тытунь прывяло да росту яго нелегальнага рынку ў Расіі.

Як паведамляе «Деловая газета. Юг», абвестку аб продажы танных цыгарэт з Беларусі можна папросту знайсці на форумах і ў сацыяльных сетках Краснадара. Мінімальная замова ў такой нелегальнай краме складае 50 блокаў, а кошты значна ніжэйшыя за рынкавыя: за пачак «Chesterfield» прыйдзецца заплаціць 40 рублёў, калі рознічная цана пачкі пад гэтым брэндам складае мінімум 51 (каля 12 000 беларускіх на сёння).

Нелегальныя анлайн-крамы па сваім сервісе часта пераўзыходзяць вядомыя гандлёвыя пляцоўкі: тут табе і аплата шэрагам спосабаў, і паскораная дастаўка.

Набыццё такіх цыгарэт, іх захоўванне і перавозка з мэтай продажу падпадаюць пад Крымінальны кодэкс, але толькі тады, калі фіксуецца буйны памер – ад 1,5 млн рублёў (каля 33 тысяч даляраў).

Паводле ацэнак расійскіх праваахоўнікаў, у другім квартале 2014 года ў Пскове 3% цыгарэт у продажы былі кантрабанднымі, у Вялікіх Луках - 4%, у Клінцах Бранскай вобласці — 14%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?