Photo by Liuda Mickutė

Photo by Liuda Mickutė

У бліжэйшыя суткі, 7 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

Па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне — слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°C, па паўднёвым усходзе месцамі 0.. + 2°C;

максімальная днём +8.. + 14°C, у паўднёвых раёнах +15.. + 19°C.

Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

Наступныя двое сутак, 8—9 лістапада, захаваецца цёплае надвор'е.

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Польшчы і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Чакаецца пераважна па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. +10°C, максімальная днём +7.. + 14°C, па поўдні да +15..+ 17°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?