09.11.2014 / 14:03

Прапануем падпрацоўкі ў «Нашай Ніве»: мова, здароўе, аўто… 14

Ёсць тэмы, якія «Наша Ніва» ды іншыя беларускамоўныя СМІ асвятляюць замала, бо так павялося з каланіяльных часоў. Важна, каб на іх па-беларуску пачалі пісаць больш. 

Запрашаем аўтараў, якія могуць рэгулярна пісаць у «Нашу Ніву» на наступныя тэмы:

— беларуская мова: цікавыя выпадкі,

— здароўе,

— аўтамабілі і тэхніка,

— трэнды і моды моладзі (кавярні, адзенне, звычкі, тусоўкі).

(Або іншыя, калі Вы дакажаце, што яны важныя і што можаце крута пра іх пісаць.)

Мы запрашаем аўтараў не ў штат, а для супрацоўніцтва на ганарарнай аснове. Ганарары высокія. Супраца з «Нашай Нівай» гарантуе прафесійны рост, новыя кантакты і далягляды.

Перавагу будзем аддаваць спецыялістам у дадзенай галіне. Але галоўнае не гэта, а ўменне бачыць цікавае, новае ў той ці іншай сферы, лавіць інфармацыйныя нагоды, і ясна, добра пісаць. Мы шукаем не журналістаў-рэпарцёраў, а проста аўтараў, якія адсочваюць дадзеныя тэмы, цікавяцца імі, шмат пра гэта ведаюць.

Прапановы дасылайце на nn@nn.by. Калі вы ніколі раней не пісалі ў «Нашу Ніву», Вам трэба разам з інфармацыяй пра сябе даслаць мінімум тры кароткія (не больш за 2000 знакаў з прабеламі) нататкі на выбраную Вамі тэматыку. Да іх, пры патрэбе, далучыць ілюстрацыі — зробленыя Вамі або з інтэрнэту. Лісты пазначайце «Падпрацоўка ў «Нашай Ніве».

Нагадваем, што з прычыны вялікага аб'ёму пошты мы не зможам адказаць усім, хто да нас звернецца.

Рэд.

0
коля з лампасамі / Адказаць
06.11.2014 / 16:00
— беларуская мова: цікавыя выпадкі - гэта наогул пра што??
0
ээ / Адказаць
06.11.2014 / 16:44
найвялікшы выпадак з мовай - гэта выпадак яе з жыцця (
0
ЯНКА / Адказаць
07.11.2014 / 02:28
. ЦНД. .
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру