Міхал Залескі — вядомы беларускі эканаміст. 

Але ягоная старонка ў Фэйсбуку адметная іншым.

«Мой Менск, — піша ён, — застыў у канцы 50-х пачатку 60-х і ў ім няма людзей, амаль што; мне, ва ўсякім разе, тубыльцы сустракаюцца вельмі рэдка і тое, мабыць толькі тыя, што на блізкай тэмпаральнай хвалі існуюць».

Уласна, самае блізкае Залескаму — не Мінск. А «да-мінская» прастора.

Вёскі вакол Мінска калісьці былі беларускім морам: ментальна, моўна, этычна. Залескі на тым моры вырас.

Нарадзіўся ён на Браслаўшчыне. Ягоны тата быў патрыётам. Таму калі яны пераехалі ў Мінск, дзе беларускамоўных школ не было, Міхала адправілі ў беларускую школу ў Кунцаўшчыне…

Мора таго больш няма, яго «засыпаў» Мінск — рускі, па вялікім рахунку, усё яшчэ рускі горад Мінск. Ад «мора» засталіся толькі азёрцы, балотцы, крынічкі.

Залескі амаль штодзённа наведвае тыя вокны «да-мінскай» прасторы і «да-мінскага» часу, што захаваліся ў Драздах, Крупцах, Міхалове, Мядзвежыне… Ён там ловіць рыбу, збірае грыбы, назірае за казулямі і курцікамі. Ён тым жыве і дасканала той малы свет ведае.

«Паміж Банцараўшчынаю і Крупцамі ёсць месца сілы дзеля краснапёрак. Аб ім напісана навэт у артыкуле «Свіслач» з энцыклапедыі Бракгаўза. Але я краснапёрак не лаўлю. Яны надта далікатныя і мне іх шкада», — піша ён.

Ягоныя фоты поўняцца глыбокай філасофіяй.

«Чалавеку не трэба многа месца, каб жыць, і свет Божы прыгожы ва ўсіх частках», — гэта сутнасць ягонай жыццёвай дактрыны.

Усе подпісы да фотаў — аўтарскія. Мы толькі месцамі дадалі геаграфічную лакалазіцыю фота.

9 кастрычніка. На рэках цішыня і спакой, нібыта ў тыя часы, калі людзі давалі імёны рэчам. Кладуцца на дно падводныя травы. Рыбы сыходзяцца ў чароды ля крыніцаў у зімавальных ямах. Лісце апалае збіраецца там, дзе ёсць яму за што зачапіцца. Сёння трэба з мокрай саломы вяровачку плесці, каб лёс вызначанае не разрываў. На фота: Свіслач у Драздах.

30 кстарычніка. Раніцаю на ручаі бывае лёд. Ён тонкі і празрысты больш за шкло. Пад лёдам апалае лісце, на якім засталося нешта смачнае дзеля рыб. А месца мала, то самыя спрытныя рыбкі паварочваюцца на бок, каб пралезці бліжэй да берагу. Луска прыгожа блішчыць, а відовішча — вачэй не адарваць. Хто хоча, можа пашукаць рыб на здымку. Заўтра трэба замовы казаць ад хвароб.

19 кастрычніка. Бруіцца Стыкс у застылае нішто, плыве сабе Харон па ўласных справах… На фота: Свіслач у Драздах.

10 кастрычніка. Кожная рэч мае нешта прыгожае ў сабе. Бо ўсе рэчы і людзі роўныя перад Богам.

15 кастрычніка. Гэнакім, прыкладна, убачыў я сёньня возера ў Міхалове, калі глядзеў а шостай вечара з паўднёвага берага.

16 кастрычніка. Гэты род карысны старым людзям: робіць больш вадкаю кроў і спрыяе памяньшэнню вагі. Збіраць іх трэба было сёння, каб трасца цябе ў лесе пабачыла, а не ў хату пёрлася. А заўтра будзе ўжо зімно іх збіраць. Ды й ў лес заўтра не трэба сунуцца, лесуны будуць на дрэвах сухое галлё ламаць, на дол кідаць.

20 кастрычніка. Развітаўся з рыбамі да 21 сакавіка.

23 кастрычніка. Зімно. А як выйдзеш на поле, дык наогул нясцерпны вецер, хаця і не моцны. Даўнейшыя людзі гэтым днём нарыхтоўвалі лучыну. Занятак для дзядоў.

Вялікі горад у кожнага свой. Мой Менск — застыў у канцы 50-х пачатку 60-х і ў ім няма людзей, амаль што; мне, ва ўсякім разе, тубыльцы сустракаюцца вельмі рэдка і тое, мабыць толькі тыя, што на блізкай тэмпаральнай хвалі існуюць. На здымку: Грушаўка, 25.10.2014, 15.40.

31 кастрычніка. Кожны бачыць ў гэтым камені сваё. Кожны пражывае ўласнае жыццё.

2 лістапада. Кожны дзень у кожную пару мае сваю прыгажосць. Колеры лістападу ў нашым краі: сціплыя адценні шэрага і рудога, што распушчаныя ў бляклым блакіце. Ціхая празрыстасць сцюдзёных раніц і лёгкая радыяцыя апалага лісця робяць назіранне за згасаннем восені асабліва прыемным. На фота: Свіслач у Драздах.

3 лістапада. Здзіўляюся недальнабачнасці адукаваных людзей. Гэта яны скарылі прыроду і алярмуюць цяпер наконт глябальнага пацяпленьня. Тым часам моц жывога такая, што каб сцерці апошні след чалавецтва на Зямлі спатрэбіцца вельмі мала часу. Вось, напрыклад, як сёння выглядае адна дарога. Яна ішла праз палі з Мядзьвежына ў бок Антонішкаў. І што стала за 40 год. Маладыя асіны ўжо палезлі на яе. Не чапаць яшчэ гадоў 20, і толькі з космасу знойдзеш.

…зберацеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні…(Быццё 49:1)

З цікавасцю чакаю яшчэ большых марозаў, каб паглядзець, ці вытрымаюць іх расліны, якія культывуе калонія іншапланетнікаў у вярхоўях Мышкі.

Будзьце здаровыя, як вада; будзьце вольныя, як вецер; будзьце багатыя, як зямля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?