Улада11

Новы галоўны мытнік краіны. Хто такі Юрый Сянько?

Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка дзяржаўнага Мытнага камітэта. Ім стаў 47-гадовы Юрый Сянько.

Афіцыйная біяграфія гэтага чалавека не стракаціць фактамі. Нават не пазначаецца месца ягонага нараджэння. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы»,

Юрый Сянько паходзіць з вёскі Варонча Карэліцкага раёна. Пра гэтую вёску ў «Зямлі пад белымі крыламі» згадваў Уладзімір Караткевіч, называючы музеем пад адкрытым небам.

Калі цікава болей даведацца пра радзіму новага старшыні Мытнага камітэта, то можаце паглядзець адмысловы выпуск перадачы «Падарожжы дылетанта» з Юрыем Жыгамонтам.

Вядома, што Юрый Сянько скончыў Гроденскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, факультэт правазнаўства. Пасля чаго і застаўся на працы ў Гродне.

Займаў розныя пасады ў Гроденскай рэгіянальнай мытні. У 35 гадоў узначаліў Гродзенскую рэгіёнальную мытню. У 2011 Сянько перавялі кіраўніком Мінскай рэгіянальнай мытні. Праца ў Мінску больш адказная, істотна больш аб’ём працы.

«Хутка, якасна, з усмешкай на твары», - такія рэкамендацыі сваім калегам даваў Юрый Сянько.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут некалькі разоў сутыкаўся з Юрыем Сянько, калі апошні яшчэ працаваў у Гродне. «Гэта быў троху вальнейшы час, таму ён мог размаўляць з незалежнымі журналістамі, тады многія маглі сабе гэта дазваляць. За час ягонай працы многія супрацоўнікі Гродзенскай мытні апынуліся ў турме.

Але Мытны камітэт – гэта такая дзіўная структура, дзе правіны падначаленых ніяк не адбіваюцца на начальстве. Калі ў міліцыі, скажам, саджаюць супрацоўнікаў, то гэта вылазіць бокам і кіраўніцтву МУС, а вось у Мытным камітэце не так».

Пачобут адзначае, што Мытны камітэт – гэта ўсё ж не рэпрэсіўны орган, а структура, якая робіць усё, каб зарабіць больш грошай дзяржаве. Тым не менш, з імем Сянько звязаная адна не самая прыгожая гісторыя, калі ў 2006 годзе гродзенскія мытнікі, нібыта знайшлі наркотыкі ў аўтамабілі тагачаснай кіраўнічкі Саюза палякаў Анжалікі Борыс.

«Я не думаю, што гэта рабілася па загадзе Сянько, - працягвае Пачобут. – Адзінае, што ўзгадваю, дык гэта блытаніна ў ягоных словах, якія наркотыкі былі знойдзеныя, і афіцыйным паведамленнем на гэты конт». Дарэчы, тая справа ніякая працягу не мела. І проста была закрытая.

Што тычыцца былога кіраўніка, 61-гадовага Аляксандра Шпілеўскага, то гэты доўгажыхар ўладнага алімпа 13 гадоў ён узначальваў Мытны камітэт. Шпілеўскі выхадзец з КДБ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць