Актывісты афіцыйнай Камуністычнай партыі Беларусі сёння а 9:40 усклалі кветкі да помніка Уладзіміру Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Гэтак яны адзначаюць 97-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі актывісты БРСМ. Студэнты прыватнага Інстутуту парламентарызма і прадпрымальніцтва трымалі расцяжку КПБ. На пытанне, чаму яны гэта робяць, адказалі: «Мы не ведаем, нам сказалі».
0
0
0
0
0
0