Тыдні беларускай бытавой тэхнікі пройдуць ва ўнівермагах сталіцы, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Акцыі праводзяцца сумесна з ААТ «Амкадор-Белвар», УП «Гандлёвая кампанія «Гарызонт», ЗАТ «Атлант» у лістападзе-снежні ў буйных універмагах Мінска: ГУМ, ЦУМ «Мінск», гандлёвы дом «На Нямізе», «Беларусь».

Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент бытавой тэхнікі, у тым ліку навінак, розыгрышы прызоў, падарункі, арганізаваная работа кансультантаў ў месцах продажаў, анкетаванне пакупнікоў. Акрамя таго, павялічаныя гарантыйныя тэрміны на тавар.

Графік правядзення акцый: 10-16 лістапада, 8-14 снежня — «Тыдзень «Атланта»; 17-23 лістапада, 15-21 снежня — «Тыдзень «Гарызонта»; 10-16 лістапада, 15-21 снежня — «Тыдзень бытавой тэхнікі «Белвар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?