08.11.2014 / 15:17

Новае вар'яцтва ў Мінску: мужчына парэзаў сваю сям'ю, а затым на Audi пратараніў 5 аўто, два чалавекі загінулі 56

Трагедыя адбылася раніцай 8 лістапада на маленькай сталічнай вулачцы Гая.

Кіроўца Audi A8 на велізарнай хуткасці вылецеў на Гая з боку вуліцы Шчадрына ў напрамку Арлоўскай, урэзаўся ў Audi 100, якую ад удару выкінула на тратуар, і пратараніў яшчэ 4 прыпаркаваныя аўтамабілі.

На месцы ДТЗ памерлі кіроўца і пасажыр Audi 100 — муж і жонка, на выгляд ім каля 45—50 гадоў. Абодва былі прышпіленыя.

Як рухалася гэтая машына — адначасна Audi A8 або выязджала на вуліцу Гая па галоўнай дарозе — трэба будзе вызначыць следству: мяркуючы па размяшчэнні аўтамабіляў на праезнай часткі, першае сутыкненне ўсё ж было спадарожным, ад удару абодва аўтамабілі развярнула.

Кіроўца Audi A8 пасля ДТЗ выйшаў з машыны ў майтках і спакойным крокам стаў сыходзіць ад месца трагедыі.

Відавочцы паведамілі пра гэта ў міліцыю, супрацоўнікі ППС затрымалі мужчыну. Пра яго фізічны стан пакуль нічога не вядома.

Гэтай аварыі папярэднічала яшчэ адна трагедыя. Мяркуецца, што мужчына нанёс мноства нажавых раненняў сваёй жонцы, 3-гадоваму сыну і 10-гадовай дачцэ. Жанчына і дзяўчынка ў цяжкім, але стабільным стане, сын — у вельмі цяжкім.

0
жор / Адказаць
08.11.2014 / 15:36
кто-то еще выступает за отмену смертной казни???
0
Вышинский. / Адказаць
08.11.2014 / 15:39
Судить и расстрелять!!! Противников смертной казни организованно возить к месту трагедии.
0
1кг Свінных Плячоў / Адказаць
08.11.2014 / 15:49
Спайс?
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру