У Санкт-Пецярбургу заключаны першы ЛГБТ-шлюб, паведамляе радыёстанцыя «Гаворыць Масква» са спасылкай на прадстаўнікоў гей-супольнасці.

Сям'ю стварылі звычайная жанчына і трансгендэр — мужчына, які знаходзіцца ў працэсе змены свайго біялагічнага полу і змены дакументаў. На цырымонію, якая адбылася ў палацы шлюбу №4, маладыя прыйшлі ў белых сукенках.

Па словах супрацоўніка пецярбургскай ЛГБТ-арганізацыі «Выхад» Альфрэда Мініахметава, шлюб быў заключаны 7 лістапада. Трансгендерная дзяўчына «мае дакументы мужчыны і афіцыйна пераход не здзейсніла, цяпер яна ў працэсе змены дакументаў», сказаў ён.

Дэпутат Заканадаўчага схода Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў ужо заявіў у інтэрв'ю той жа радыёстанцыі, што будзе дамагацца скасавання гэтага шлюбу. «Мы будзем праз пракуратуру імкнуцца не дапусціць такіх выбрыкаў, такіх пачварных абразаў мільёнаў рускіх сем'яў у будучыні», — паабяцаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?