09.11.2014 / 14:36

 Гламурны мінскі клуб «BlackHall Bar» робіць вечарынку «Беларусам быць модна» 8

Ужо другі папулярны начны клуб Мінска рыхтуе беларускую вечарынку з нацыянальным каларытам.

На афіцыйнай старонцы клуба ў фэйсбуку з'явілася паведамленне наступнага зместу: 

«28 лістапада Blackhall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарынку «Беларусам быць модна». Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды лічам, што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем мінчан і гасцей сталіцы адчуць беларускую гасьціннасць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоу, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада. Беларусам быць модна!»

На пачатку тыдня іншы беларускі начны клуб Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было моцна раскрытыкавана карыстальнікамі інтэрнэту. Пасля гэтага скандалу клуб анансаваў вялікую вечарынку з нацыянальным каларытам пад назвай «Welcome to Belarus».

0
Дима / Адказаць
09.11.2014 / 15:50
Хорошая тенденция. Нужно противостоять российской экспансии всему способами
0
Ales J / Адказаць
09.11.2014 / 17:54
Другі? А першым ДОЗОРИ быў? Так, Дима, згодны, лепш противостоять российской экспансии ў барах, чым у акопах )
0
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
09.11.2014 / 18:16
Стань беларусам годным: Будзь з моваю -ў строі модным !
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру